Праца Коласаўскага ўчастка для галасавання №11 набліжаецца да завяршэння

Выборы-2020 Соцыум

Коласаўскі ўчастак для галасавання № 11 невялікі  — у спісах усяго 170 выбаршчыкаў і сярод іх нямала пажылых людзей, — але кожны з іх імкнуўся асабіста прыйсці на ўчастак.

— Паступіла толькі 10 заявак на галасаванне на даму. Усе заяўкі абавязкова задаволім, — удакладняе старшыня камісіі Таццяна Шыбко.

Сярод выбаршчыкаў ёсць і трое маладых людзей, якія галасуюць упершыню. Ім старшыня камісіі ўручае памятныя сувеніры і сертыфікаты на бясплатнае наведванне басейна.

За ходам галасавання вядзе назіранне Ірына Какалеўская. “Працэс волевыяўлення ідзе ў адпаведнасці з заканадаўствам, заўваг няма”, — каменціруе назіральнік.

Прадстаўнік Коласаўскай урачэбнай амбулаторыі Святлана Сукала запрашае выбаршчыкаў прыняць удзел у прафілактычнай акцыі “Даведайся свой ціск”. Для захавання мер прафілактыкі на ўчастку ёсць антысептыкі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *