На Слабадскі ўчастак для галасавання № 21 выбаршчыкі ідуць галасаваць дружна. Іх сустракаюць артысты раённага цэнтра культуры.
— Для волевыяўлення створаны ўсе ўмовы, у тым ліку і для людзей з інваліднасцю. Для іх ўстаноўлена асобная кабіна, абсталяваны пандус, — заўважае старшыня камісіі Святлана Клімовіч.
Даведваемся, што на ўчастак прыязджаў з жонкай і С. М. Кірычук, які перасоўваецца на інваліднай калясцы. А ўвогуле бабулі прыходзяць галасаваць разам з унукамі, якія цяпер праводзяць у іх летнія канікулы.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара