Паважаныя грамадзяне! Раённы выканаўчы камітэт, пракуратура раёна, раённы аддзел міліцыі заклікаюць не парушаць парадак правядзення масавых мерапрыемстваў, не паддавацца на правакацыі негатыўна настроеных людзей, захоўваць здаровы сэнс.
Усе вулічныя мерапрыемствы, у тым ліку шэсці, праводзяцца з дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа і праходзяць у адпаведнасці з нормамі закона.
Парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў рэгламентаваны Законам Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах”, палажэнні якога скіраваны на стварэнне ўмоў для рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзян, а таксама забеспячэнне грамадскай бяспекі і парадку пры правядзенні гэтых мерапрыемстваў на вуліцах, плошчах і ў іншых грамадскіх месцах.
Паважаныя бацькі! Не заставайцеся ўбаку, пагутарце са сваімі дзецьмі і пераканайце іх не браць удзел у несанкцыянаваных вулічных мерапрыемствах, якія нясуць пагрозу іх здароўю і жыццю, могуць адмоўна паўплываць на далейшы лёс. Гэта ваш бацькоўскі абавязак – паклапаціцца пра будучыню сваіх дзяцей, папярэдзіць пра магчымыя негатыўныя наступствы.
Растлумачце, што за парушэнне патрабаванняў заканадаўства наступае крымінальная адказнасць (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), і гэта не проста накладанне штрафных санкцый, а рэальнае пазбаўленне волі.
Памятайце: калі вы міжволі сталі ўдзельнікам масавых мерапрыемстваў і пачулі папярэджанне супрацоўнікаў міліцыі аб незаконных дзеяннях, лепш неадкладна пакінуць месца правядзення гэтага мерапрыемства.
Да ведама
Артыкул 342. Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўддзел у іх (Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь у рэдакцыі ад 15.12.2005 № 71-3)
- Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або якія пацягнулі парушэнне работы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў ці арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства, – караецца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на такі ж тэрмін.
- Навучанне або іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці пры адсутнасці прыкметаў больш цяжкага злачынства, — караюцца арыштам або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.