У стаўбчан доўгачаканая перамога

Важное Спорт

У суботу, 8 жніўня, у г. Жыткавічы на стадыёне “Цэнтральны” адбыўся матч 14 туру чэмпіяната Рэспублікі Беларусь (другая ліга), дзе сустракаліся мясцовы “Меліяратар” супраць каманды “Кронан”(Стоўбцы). Гульня ў нашай каманды выдалася напружаная. Было шмат барацьбы. На 33-й хвіліне Арцём Драздовіч выводзіць наш клуб наперад (1:0). Праз дзве хвіліны Павел Сёмкін забівае другі гол. Лік становіцца 2-0, перавага ў стаўбчан. Пасля назначаецца пенальці ў нашы вароты. Магутны ўдар пад правую перакладзіну, але наш галкіпер Павел Ваўчэцкі выратоўвае каманду. Матч так і завяршыўся перамогай каманды “Кронан” (Стоўбцы) з лікам – 2:0. У нашай камандзе стала 8 ачкоў,а гэта перадапошняе месца ў табліцы. Наступны матч “Кронан” (Стоўбцы) правядзе дома.

Сёння, 15 жніўня, на стадыёне “Юнацтва”, каманда “Кронан” (Стоўбцы) правядзе матч супраць каманды “Баранавічы”.

Леанід Нарановіч



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *