І для магазіна, і для выстаўкі

Афіцыйна Нумары

image_pdfimage_print

Філіял «Стоўбцы» ААТ «Мінскі мясакамбінат» пастаянна пашырае рады сваіх пакупнікоў з дапамогай новых відаў прадукцыі.

Навінкі з разраду самых свежых – некалькі гатункаў сыравэнджаных і сыравяленых каўбасных вырабаў –  акурат «даспяваюць» у спецыяльных тэхналагічных камерах прадпрыемства і неўзабаве паступяць на прылаўкі фірменных і іншых магазінаў.  У Стоўбцах, дарэчы, распачата будаўніцтва яшчэ аднаго, шостага па ліку, фірменнага магазіна мясакамбіната. Чарговая гандлёвая кропка ўзводзіцца ў новым мікрараёне – па вуліцы Міру. На Стаўбцоўшчыне фірменная гандлёвая сетка прадпрыемства паспяхова прадстаўлена ў Наваколасаве, Старым Свержані.

У вытворцаў склалася такая практыка, што сваю прадукцыю яны імкнуцца прэзентаваць на выстаўках, удзельнічаюць з ёю ў прэстыжных спецыялізаваных конкурсах і дэгустацыях, якія праходзяць у Беларусі і за яе межамі. Атрыманыя ўзнагароды – гэта ўжо своеасаблівы знак якасці, марка мясакамбіната, пацверджаная спецыялістамі і экспертамі ў галіне выпуску прадуктаў харчавання. Тэхнолагу Людміле Бойка і галоўнаму тэхнолагу Наталлі Падсаднай (іх вы бачыце на здымку Васіля ЗЯНЬКО) прыемна рэкламаваць прадукцыю, якая адпавядае сучасным стандартам якасці.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *