Справіліся з уборкай і прыступаюць да сяўбы

Важное Сельская гаспадарка

Уборка збожжавых і зернебабовых культур у гаспадарках раёна па стане на 13 жніўня практычна завершана. Намалочана каля 76 тысяч тон збожжа. Сярэднераённая ўраджайнасць складае 36,6 цэнтнера з гектара, што на 5,7 цэнтнера больш, чым летась. Вышэйшы намалот у ААТ «Агранёманскі» – 9598 тон. У тройцы лідараў па ўраджайнасці – ААТ «Жацерава», ААТ «Вялікі Двор» і ААТ «Радзіма Якуба Коласа» з паказчыкамі 55,9, 54,8 і 47,3 цэнтнера збожжа на круг. На чацвёртым месцы – хлебаробы ААТ «Агранёманскі», якія атрымалі 43,7 цэнтнера. Заслугоўваюць пахвалы работнікі ААТ «Рубяжэвічы»: яны маюць вынік 38,7 цэнтнера і занялі па гэтым паказчыку пятае месца.

Азімыя і яравыя культуры аддзячылі сёлета адпаведна 37 і 36 цэнтнерамі на круг. Самая ўмалотная – пшаніца. У ААТ «Жацерава» атрымана 63 цэнтнеры азімай, а яравой у ААТ «Рубяжэвічы» сабрана 52 цэнтнеры з гектара. У работнікаў раслінаводчай галіны гэтымі днямі асноўны клопат – сяўба азімага рапсу. Вядуцца падрыхтоўчыя работы. Ворыва глебы праведзена на 2912 гектарах, гэта больш за 90 працэнтаў ад запланаванай плошчы. Падрыхтавана насенне, набыты перспектыўныя гібрыды гэтай каштоўнай алейнай культуры, якая зойме плошчу 3200 гектараў. Лушчэнне ржышча выканана на 2614 гектарах, на большых плошчах – у ААТ «Налібакі Агра» і ААТ «Агранёманскі». Пад азімую сяўбу назапашваюцца мінеральныя і арганічныя ўгнаенні.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *