Сярод паўсотні медыкаў рэспублікі, якіх сабралі ў Мінску, у Палацы Незалежнасці, і якім асабіста Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды, – і галоўны ўрач УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» Святлана Глебка. Яе праца адзначана медалём «За працоўныя заслугі».
Змагаліся за чужыя жыцці, рызыкуючы ўласнымі – так былі ахарактарызаваны тыя, хто не адзін месяц правёў у ачагу каранавіруснай інфекцыі, хто літаральна жыў на рабоце, каб ратаваць іншых. За самаахвярную працу кіраўнік краіны выказаў падзяку асабіста кожнаму ўдзельніку ўрачыстасці.
– Калі мы працавалі суткамі, то не думалі, не разумелі і нават не маглі ўявіць, што той цяжкі час закончыцца такім цудоўным днём, – заўважыла Святлана Глебка падчас атрымання высокай дзяржаўнай узнагароды.
Пр