Даведнік з пяццю маршрутамі — як актывісты выдавалі турыстычны каталог па Стаўбцоўскім краі

Важное Соцыум

Некалі на галоўнай плошчы Стоўбцаў бурліла жыццё: увесь час наладжвалі кірмашы, куды па Нёмане прыязджалі купцы з усяго света, ішоў буйны гандаль ў яўрэйскіх крамах. Зараз аб гістарычным выглядзе Стаўбцоў нагадвае толькі мурал на сцяне дзіцячага садку. Ён з’явіўся там не без намаганняў мясцовых актывістаў. Яны жа ў гэтым годзе выдалі «Турыстычны каталог па Стаўбоўскім крае» — даведнік з пяццю маршрутамі па найцікавейшых месцах Стаўбцоўскага раёна, сообщает МЛЫН.BY.

Павел Савіцкі — адзін з чатырох стваральнікаў турыстычнага каталога. Цікавасць да гісторыі ў яго праявілася пасля расказах бабулі, якая нарадзілася ў Стаўбцоўскім раёне. Так, Павел даведаўся, што калісьці на месцы стадыёна сярэдняй школы №2 у Стоўбцах знаходзіўся старажытны каталіцкі храм. Зацікавіўся, пачаў задаваць пытанні — і ўсё больш заахвочваўся гісторыяй і культурай роднага горада. З мясцовымі актывістамі займаўся прыхарошваў яўрэйскія могілкі, арганізаваў адукацыйныя лекцыі.

— У нейкі момант мы зразумелі: пра значныя месцы ў Стоўбцах і раёне трэба распавядаць, а таксама фіксаваць іх знешні стан. У нашам рэгіёне ёсць мноства аб’ектаў без статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Іх ніяк не абараняюць, у адрозненні ад афіційна прызнаных помнікаў, хаця яны гэтак жа важны для гісторыі. Старажытныя збудаванні зносяць і разрушаюць, яны могуць знікнуць у любы момант. Нам захацелася, каб легендарныя месцы захаваліся для нашчадкаў хаця б на кніжных старонках.

Спачатку складальнікі турыстычнага каталога будавалі грандыёзныя планы. Яны жадалі назіраць за тым, у якім парадку трымаюць сучасныя аб’екты гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэгістраваць магчымыя парушэнні і заяўляць значныя буынкі Стаўбцоўскага края як помнікі. Але калі зразумелі, які фронт працы наперадзе, звялі дзейнасць да выпуску турыстычнага даведніка – на пачатак.

— Калі мы збіралі матэрыялы, кожны займаўся тым, што ўмеў лепей за іншых. Я каарынаваў праект і фатаграфаваў аб’екты. Міхась Мацкевіч нас натхняў і нагадваў, навошта мы робім сваю справу — ён у нас вельмі ідэйны чалавек. Тэксты ў каталогу — паслуга Ігара Іванова, гісторыка па адукацыі. Архітэктар Зміцер Савельеў распавядаў нам про будаўніцства гістарычных будынкаў і рабіў абмеры, каб зафіксаваць іх у дакументах.

Актывісты дакладна ведалі, што каталог не павінен выглядаць як звычайны спіс значных аб’ектаў. Магчыма, ён быў бы карысны для архіваў, але не для прыцягвання турыстаў. Так з’явілася ідэя аб стварэнні даведвальніка па Стаўбоўскім крае з пяццю маршрутамі разнай тэматыкі. Кожны з іх суправаджаецца падрабязнай картай, фатаграфіяй, навігацыйнымі данымі. Электроную версію турыстычнага каталога дагэтуль можна знайсці ў свабодным доступе.

Маршрут №1: Паўночна-ўсходні напрамак. Стоўбцы – Засулле – Рубяжэвічы – Сула (дадаткова: Сула – Слабодка – Куль).

Маршрут №2: Каталіцкія святыні. Дзераўная – Хатава – Налібакі – Кромань (дадаткова: Хатава – Крыніца «Чырвоная»).

Маршрут №3: Фунеральны турызм і славутыя землякі. Апечкі – Жалнеркавічы – Аталезь – Жукаў Барок (дадаткова: Апечкі – Дудкі).

Маршрут №4: Сцежкамі да роднага кута. Акінчыцы – Альбуць – Смольня – Мікалаеўшчына – Ласток.

Маршрут №5: Левабярэжжа: Вялікі Двор – Жацерава – Новы Свержань (дадаткова: Вішнявец).

Надзвычайная кропка на адным з маршрутаў – брукаваная дарога ад Стоўбцаў у напрамку да Міра. Гэта ўчастак старога Кацярынскага тракту, які планавалі ўкатаць у асфальт, каб наладзіць аб’яздны шлях для грузавога транспарту. Мясцовыя жыхары пачалі змагацца за брукаванку, актыўна дасылалі пісьмы – і адбылося неверагоднае. Частцы дарогі ўдалося прыдаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Зараз яна – адна з нямногіх помнікаў архітэктуры сярод маршрутных кропак.

Першапачаткова каталог прызначаўся для велатурыстаў. Таму пры складанні маршрутаў актывісты кансультаваліся з Мінскім роварным таварыствам, каб ніхто не стаміўся падчас падарожжа. Высветлілася, што аптымальная адлегласць для аднаднеўнага велашпацыра — 30 кіламетраў. Маршруты абмежавалі гэтай працілегласцю, пазначылі на карце месцы для начлега. Але пазней ад ідэі каталога для велатурыстаў прыйшлося адмовіцца.

— Ўсё ж такі падарожжа на ровары — вельмі вузкі сегмент турызму, — тлумачыць Павел. — Патэнцыйных гасцей Стоўбцаў магла спыніць думка, што ездзіць трэба выключна на рованы, а не на машыне ці матацыкле. Таму мы вырашылі не абмяжоўвацца адным роварам і ў фінальнай версіі выдалілі фразу «… для велатурыстаў», а таксама фота веласіпеднага кола.

Сродкі на выданне турыстычнага каталога збіралі на краўдфандынге. Планавалася надрукаваць 300 экземпляраў, але высветлілася, што гэта занадта буйны тыраж для лакальнага турызму. Каб жыхары Стаўбцоўскага края ўбачылі даведнік, яго стваральнікам прыйшлося дакладваць грошы з уласных кішэняў.

— Спонсары, якія дапамагалі нам с друкаваннем каталога, атрымалі свой экземпляр. Таксама мы аддалі некалькі з іх у мясцовую краму і ў Стаўбоўскую дзіцячую бібліятэку імя Якуба Коласа, дзе, дарэчы, і прэзентавалі даведнік. З працаўнікамі бібліятэкі ў нас вельмі цёплыя адносіны. Калі мы праводзім там культурна-адукацыйныя мерапрыемствы — а гэта здараецца часта — да нас заўсёды падыходзяць з пытаннямі: «Хлопцы, ці трэба вам што? Стульчыкі прынесці? Мо, гарбаты паставіць?» Вельмі прыемныя людзі.

У планах стваральнікаў каталога – наладзіць супрацоўніцства з прадпрыемнікамі, каб надрукаваць яшчэ адзін тыраж каталога. Ёсць у актывістаў яшчэ одна мара: каб ў Стоўбцах з’явіўся краязнаўчы музей, якога ў горадзе і дагэтуль няма.

— Пытанне аб стварэнні музея з краязнаўцамі і тутэйшымі ўзнімаецца ўвесь час. Калісьці нават зрабілі для яго структуру і выдзялілі будынак — а потым яго купіў прыватны прадпрыемнік. Пасля той будынак нават не чапалі. Мы прапанавалі зрабіць музей на першым паверсе «дома Тунікаў», які размяшчаецца ў старой частцы горада. Ён як раз тады пуставаў. З цягам часу ў памяшканні адкрылі чарговую краму, а пытанне з музеем так і не вырашылі.

Павел упэйнены: музей бы вабіў турыстаў і прадэманстраваў, якая ў Стоўбцаў багатая гісторыя. Тут разгортваўся гандаль, жыла вялічэзная яўрэйская суполка, развівалася драўляная прамысловасць, было актыўнае свецкае і дыхоўнае жыццё. На думку Паўла, пік росквіту горада, як не дзіўна, прыйшоўся на перыяд паміж дзвюх сусветных войнаў. Стоўбцы былі самым усходнім польскім горадам. Праз яго праязджалі палітыкі і міністры, знакамітыя спартсмэны, навукоўцы. Адзін з адным мірна жылі прадстаўнікі розных культур і канфесій. Гэтаму перыяду стаўбцоўскай гісторыі можна было б прысвяціць асобную экспазіцыю!

— Праз наш горад турысты часта рухаюцца ў Нясвіж ці Мір. Уявіце, калі было б месца з інфармацыйнымі стэндамі, буклетамі і турыстычнымі каталогамі. Падарожнікі бы не праязджалі міма, а завітвалі б да нас, знаёміліся б з гісторыяй горада і адкрывалі для сябе Стаўбцоўскі край.

Кацярына Сівадзедава

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *