Пара збірацца ў школу

Адукацыя Важное

Не за гарамі Дзень ведаў – 1 верасня. Першакласнікі ў прыгожых касцюмах і сукенках адчыняць дзверы ў новы свет ведаў, старэйшыя школьнікі сустрэнуцца з сябрамі, настаўнікі ізноў пачнуць свае ўрокі.

Юлія Кудрэвіч разам з дзеткамі Дзянісам і Дар’яй выбіраюць тавар

Аднак да новага навучальнага года трэба падрыхтавацца грунтоўна: купіць школьную форму, канцылярскія тавары па зніжаных цэнах і пажадана — у адным месцы. Каб вырашыць гэтую задачу, мы адправіліся ў магазін “Дзіцячы свет” і пагутарылі з прадаўцом Таісіяй Пляскач.

— Падрыхтоўка да новага навучальнага года – важны момант як для бацькоў, так і для дзяцей, — адзначае Таісія Уладзіміраўна. — Наш магазін прапануе тавары вытворчасці такіх беларускіх фабрык, як ЗАТ “Калінка” (г. Салігорск), ААТ “Белкрэда” (г. Навагрудак), “Славянка” (г. Бабруйск), “Бабруйсктрыкатаж”, “Палессе” (г. Пінск). Што тычыцца сподняй бялізны, то прымаем тавары ад ПГУП “Брава Мода”. Напрыклад, адзенне ад ЗАТ “Калінка” да нас паступае ў магазін два разы на тыдзень. Прадстаўлена школьная форма як для дзяўчынак, так і для хлопчыкаў. Карыстаецца попытам сучасны абутак гандлёвай маркі “Шагавіта” (г. Магілёў). У магазіне можна набыць рукзакі з артапедычнай спінкай маркі вытворчасці ААТ “Галантэя”. Шырока прадстаўлены канцылярскія тавары. Два дні, у суботу і нядзелю, у нас дзейнічаюць скідкі 15 %. Па меры неабходнасці мы папаўняем таварны рад. Калі ў пакупнікоў няма магчымасці аплаціць поўную суму за набыты тавар, у нас дзейнічае сістэма растэрміноўкі.

Прыемна было даведацца, што ў магазіне існуе скрыня дабра. Яна арганізоўваецца кожны год. Па магчымасці людзі могуць туды пакласці розныя канцылярскія тавары для тых дзетак, якія ў іх маюць патрэбу.

Марына КУТАС

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *