Дзеці малююць Стоўбцы

Важное Культура

Адзін са спосабаў паказаць свае творчыя здольнасці і ўяўленне, эмоцыі, думкі і перажыванні – гэта маляванне. Ствараць малюнкі можна ў любых месцах. Надзвычай займальнай справай з’яўляецца пленэр. Пра яго нам расказала настаўніца аддзялення выяўленчага мастацтва Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Ірэна Зянько:

— Вучэбныя заняткі на адкрытым паветры ў нашай школе праходзяць штогод. У летні перыяд дзеці займаюцца тры тыдні і малююць з натуры дрэвы, кветкі, архітэктуру – словам, усё, што бачаць вакол сябе. Навучэнцам вельмі падабаецца перадаваць на паперы ўсе фарбы прыроды. Акрамя таго, выхад на пленэр – гэта цікавая прагулка пешшу, пераходы з аднаго месца ў іншае ў пошуках патрэбнай натуры. Напрыклад, на мінулым тыдні мы малявалі стары горад, плошчу Леніна, кафедральны сабор святой праведнай Ганны.

У нашай школе займаюцца дзеці ўзростам 10 гадоў і старэйшыя. Пакуль навучэнцы адчуваюць любоў да творчасці, жаданне ствараць, інтарэс малявання не павінен знікнуць.

Як лічыць Ірэна Міхайлаўна, выхад на пленэр – гэта цудоўная магчымасць сапраўды адчуць сябе мастакамі.

Марына КУТАС

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



1 комментарий по теме “Дзеці малююць Стоўбцы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *