«У падтрымку міру і спакою». Акцыя «За Беларусь» прайшла ў Стоўбцах

Соцыум

Па ўсёй краіне працягваюць праходзіць шматлюдныя мітынгі ў падтрымку міру і спакою.
У Стоўбцах на стадыёне “Юнацтва” прайшла акцыя “За Беларусь!”. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, тут сабраліся тыя, хто не хоча дапусціць разладу ў краіне, а хоча захаваць яе незалежнасць. Панавала сяброўская атмасфера, людзі падпявалі знаёмым песням, гучалі авацыі: “Беларусь”, “Бацька”, “За Беларусь”, “За мір”.
Мерапрыемства пачалося ў 18.00. Да мікрафона на сцэне падыходзілі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі розных арганізацый і проста неабыякавыя людзі.

Марына КУТАС

Фота Ксеніі РУБІН і Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *