Спецыялізаванае харчаванне ў Стоўбцах

Нумары У перапрацоўшчыкаў

image_pdfimage_print

Агракамбінат «Колас» уваходзіць у склад  холдынга «Група кампаній «Галерэя смаку» і з’яўляецца яго сыравіннай базай і вытворчай плошчай. Агракамбінат, маючы ўласную птушкафабрыку і мясакамбінат, праводзіць поўны кантроль вытворчага працэсу ад сыравіны да гатовай прадукцыі гандлёвай маркі.

СЗАТ «Агракамбінат «Колас» унесена ў спіс прадпрыемстваў, якія з’яўляюцца сыравіннай зонай для вытворчасці спецыялізаванага (дзіцячага) харчавання ў адпаведнасці з санітарна-гігіенічным заключэннем Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь № 57 ад 19.07.2013. Сыравіна, якая паступае для вытворчасці прадукцыі, адзначана знакам «Натуральны прадукт». Нездарма маленькім стаўбчанам асабліва прыйшлася па смаку прадукцыя спецыялізаванай лінейкі дзіцячых прадуктаў «Алфавіткі»:  каўбаска «Алфавітка» і сасіскі «Алфавіткі». Прадукцыя дзіцячай лінейкі прызнана прыгоднай для харчавання дзяцей ва ўзросце тры гады і старэйшых. У складзе прадуктаў лінейкі не ўтрымліваюцца фарбавальнікі, фасфаты, трансгенныя тлушчы, цукар, пякучыя спецыі, узмацняльнікі смаку і водару. Даная прадукцыя высока адзначана не толькі спажыўцамі, але і прафесійнымі дэгустатарамі. Каўбаса «Алфавітка» і сасіскі «Алфавіткі» – пераможцы рэспубліканскіх спажывецкіх конкурсаў «Лепшая прадукцыя года – 2013» і «Чэмпіён смаку – 2014».

Да смаку жыхарам, гасцям горада прыйшлася і такая прадукцыя агракамбіната, як каўбасы «Оливия», «Курочка с дымом», рулецік «Белинда нежная индейка» і шмат іншага. Пашыраецца не толькі асартымент прадукцыі агракамбіната «Колас», але і збыт: зусім нядаўна фірменны магазін «Галерэя смаку» адкрыўся і ў горадзе Мінску. Прадукцыя агракамбіната «Колас» карыстаецца попытам і папулярнасцю не толькі ў стаўбчан, але і ў жыхароў сталіцы.

Н. ЛЕАНІДАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *