Ажыўлена на рапсавых палетках

Важное Сельская гаспадарка

На падрыхтоўцы глебы шчыруе механізатар Іван Жыбуль

У сельгаставарыствах працягваецца сяўба азімага рапсу. Па стане на 20 жніўня пасеяна 1092 гектары. Хутчэйшыя тэмпы – у ААТ «Дзераўное», дзе засеяна 165 гектараў, што склала 83 працэнты да плана. Усяго ў гаспадарцы гэтая тэхнічная культура зойме плошчу 200 гектараў. Набыта насенне  імпартнага гібрыда азімага рапсу «аляксандзер» і беларускага сорту «вітаўт». На сяўбе рапсу заняты механізатар Дзмітрый Дзям’янка, які працуе з камбінаваным пасяўным агрэгатам. На ворыве глебы шчыруе Аляксандр Калошыч. На ўнясенні мінеральных угнаенняў рупяцца Валерый Яўсейчык і Алег Забаронак. На падрыхтоўцы глебы задзейнічаны Іван Жыбуль – вопытны і старанны работнік. Іван Васільевіч працуе ў таварыстве на працягу сарака гадоў.

Агранамічнай службай гаспадаркі прыкладваюцца старанні для таго, каб атрымаць у наступным годзе вышэйшы ўраджай. Сёлета намалацілі амаль 343 тоны, пры ўраджайнасці 17 цэнтнераў масланасення на круг.

Надзея БАТАЛКА, фота  аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *