Алеся Брушко – памочнік ўрача ў Навасвержанскай амбулаторыі

Важное Медыцына

Алеся Брушко закончыла Слуцкі медкаледж і накіравана на працу ва УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ».

Алеся Брушко закончыла Слуцкі медкаледж і накіравана на працу ва УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ».

З 1 жніўня малады спецыяліст прыступіла да абавязкаў памочніка ўрача ў Навасвержанскай амбулаторыі. У яе абавязкі ўваходзяць дыспансерызацыя, назіранне за хворымі, абслугоўванне выклікаў, аказанне неадкладнай медыцынскай дапамогі і інш. У дзень выбараў Алесі даручылі дзяжурства на выбарчым участку, правядзенне прафілактычнай акцыі «Даведайся пра свой ціск».

Пакуль Алеся Генадзьеўна знаёміцца з вяскоўцамі, вывучае на практыцы спецыфіку работы. У гэтым ёй дапамагаюць вопытныя калегі, а менавіта ўрач агульнай практыкі, загадчыца амбулаторыі Рэгіна Шпіль, медыцынская сястра агульнай практыкі Аксана Бохан. Акрамя таго, за маладым спецыялістам загадам галоўнага ўрача Стаўбцоўскай ЦРБ замацаваны настаўнік – галоўная медыцынская сястра бальніцы Святлана Высоцкая. Дарэчы, у калектыве амбулаторыі працуе і яшчэ адзін малады спецыяліст – акушэрка Вольга Пашкевіч.

Навасвержанская амбулаторыя абслугоўвае больш за дзве тысячы жыхароў Новага Свержаня, сярод іх нямала як людзей пажылога ўзросту, так і дзяцей.

– Настрой цудоўны. Ёсць жаданне працаваць, – дзеліцца Алеся Брушко.

Сама яна ўраджэнка Віцебскай вобласці, а на Стаўбцоўшчыне знайшла свой лёс – выйшла замуж за мясцовага хлопца.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *