Гоман хлебнай нівы

Нумары Ураджай-2014

image_pdfimage_print

Шчодрае ліпеньскае сонейка даспеліла каласістыя прасторы збожжавых, паклікаўшы на хлебныя палеткі ААТ «Каганец» майстроў жніва. Жніво-2014 узяло старт. Шасці тутэйшым  камбайнавым экіпажам належыць убраць 1410 гектараў каласавых. Сваю тэхніку яны абкаталі ўжо на жніве 250-гектарнай плошчы рапсу.

З добрым настроем прыступіў да ўборкі малады камбайнер Сяргей Шахно (на здымку справа). Не займаць старання і вадзіцелю, які заняты на перавозцы збожжа, –  Сяргею Стоньку. Яго вы бачыце на здымку з галоўным аграномам таварыства  Дзмітрыем Вашкевічам.

Васіль ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *