На палетках Стаўбцоўшчыны

Нумары Ураджай-2014

image_pdfimage_print

УБІРАЮЦЬ ЗБОЖЖАВЫЯ

У сельгаставарыствах раёна пачалася ўборка збожжавых. Па стане на 21 ліпеня жніво вялі восем гаспадарак. У ліку першых у мінулую пятніцу вывелі на палеткі камбайны хлебаробы ААТ «Жацерава» і «Агранёманскі», якія і лідзіруюць па тэмпах уборкі. Ураджайнасць у гэтых гаспадарках складае па 39 цэнтнераў збожжа з гектара, а самая высокая ў ААТ «Вялікі Двор» – 56 цэнтнераў. На другім і трэцім месцах па ўраджайнасці – працаўнікі ААТ «Вішнявецкі-агра» і «Радзіма Якуба Коласа». Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 36 цэнтнераў збожжа з гектара, што на 5,8 цэнтнера больш, чым летась.

 

АДГРУЖАЮЦЬ РАПС

Першымі пачалі продаж масланасення рапсу ў дзяржаўныя засекі і справіліся з даведзеным заданнем працаўнікі ААТ «Каганец». Выканалі дзяржзаказы работнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і «Жацерава». Усё масланасенне  пастаўляецца на ААТ «Клецкі камбікормавы завод». Дзяржзаказ сёлета зменшаны і складае тысячу тон, адгружана каля 650 тон. Сельгаставарыствы ўжо завяршылі ўборку рапсу, намалочана звыш сямі тысяч тон масланасення. Сярэдняя ўраджайнасць гэтай алейнай культуры склала па раёне 20 цэнтнераў з гектара. Самая высокая ўраджайнасць у ААТ «Агранёманскі» – 42,8 цэнтнера. 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *