Віктар Казлоўскі шчыруе механізатарам у ААТ «Рубяжэвічы». Стаж работы добрасумленнага і дбайнага працаўніка складае трыццаць пяць гадоў. І ўвесь гэты час Віктар Віктаравіч рупіцца ў роднай гаспадарцы. На даручаным яму магутным энерганасычаным трактары «Беларус-3022» займаецца ворывам глебы, праводзіць і перадпасяўную апрацоўку пасеваў. Падчас хімічных апрацовак раслін чапляе бочку і падвозіць на поле ваду. Віктар Казлоўскі з працавітай шматдзетнай сям’і. Два яго браты таксама звязалі свой лёс з сельгаставарыствам.
Надзея БАТАЛКА, фота аўтара