Алена Макась (на здымку справа) працуе загадчыцай сталовай у ААТ «Каганец». Алена Фёдараўна скончыла Мінскі кааператыўны тэхнікум Белкаапсаюза па спецыяльнасці «афіцыянт-повар». Працавала ў розных харчовых кропках, а апошнія дзевяць гадоў – у мясцовай сталовай. Разам з ёю працуе поварам Людміла Кавальчук. Людміла Іванаўна доўгі час гатавала ежу для хворых у райбальніцы, а пасля выхаду на пенсію ўладкавалася на работу ў таварыства. З ранняй вясны да позняй восені жанчыны кормяць смачнымі абедамі працаўнікоў гаспадаркі, якія заняты на выкананні розных палявых работ.
Надзея БАТАЛКА, фота аўтара