Мікалай Жук — вопытны вадзіцель «школьнага» маршрута

Главное Эканомiка

Хто не ведае ў нашым горадзе Мікалая Жука, які так упэўнена і пунктуальна вядзе па вуліцах свой вялікі аўтобус (такіх, зялёнага колеру, у аўтапарку № 17 толькі два), дастаўляючы пасажыраў у патрэбнае месца?!

Яго маршрут пачынаецца з вакзала і заканчваецца ў мікрараёне Акінчыцы. Пасажыраў у аўтобусе шмат, асабліва ў будныя дні – у ранішні і вячэрні час. Гэты маршрут можна назваць яшчэ «школьным», таму што на ім дзеці з мікрараёна даязджаюць у гімназію № 1, іншыя ўстановы адукацыі.

Тэхніка, на якой працуе Мікалай Жук, выходзіць на лінію ўжо 14 гадоў. «У іншых руках аўтобус столькі наўрад ці служыў бы», – кажуць калегі Мікалая Міхайлавіча, маючы на ўвазе яго ўважлівыя і беражлівыя адносіны да тэхнікі. За шматгадовую і плённую працу Мікалай Жук быў адзначаны ў мінулым годзе нагрудным знакам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь «Ганаровы транспартнік».

– Люблю працаваць. Усё жыццё шчырую вадзіцелем аўтобуса. Акрамя аўтапарка, больш нідзе не рабіў, – расказвае пра сябе Мікалай Жук.

Мы ўдакладнім, што шчыруе ён усё жыццё на роднай зямлі – пасля вайны нарадзіўся на хутары ў Аталезі.

Мікалай Жук не толькі прафесіянал. Ён яшчэ добры сем’янін, які выгадаваў дваіх дзяцей, мае чацвярых унукаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *