З клопатам пра дзяцей

Грамадства Увага - дзецям

Набліжаецца першага верасня. Як і ў папярэднія гады, абкамам і райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу была аказана матэрыяльная дапамога работнікам сельгаспрадпрыемстваў для падрыхтоўкі дзяцей у школу.

Фота мае ілюстрацыйны характар

Увага была ўдзелена шматдзетным, няпоўным і малазабяспечаным сем’ям членаў прафсаюза.

– Вельмі важна, каб дзяўчынкі і хлопчыкі  з задавальненнем пайшлі ў школу, маючы для гэтага неабходныя рэчы і прылады, – адзначае старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч. – Сёлета мы «сабралі партфелі» трыццаці шасці школьнікам.

Выдзелілі грошы на гэтыя мэты сваім работнікам дырэкцыі і прафсаюзныя пярвічкі сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Пр.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *