Вялікай Перамозе прысвячаецца

Вялікай Перамозе прысвячаецца Грамадства

Прафсаюзны камітэт пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы арганізаваў велаэстафету «Вялікая Перамога».

Цёплымі летнімі днямі нашы актыўныя члены прафсаюза самастойна, невялікімі групамі, разам са сваімі членамі сям’і здзейснілі веласіпедныя прагулкі па ваколіцах Стоўбцаў.

– Мы прысвяцілі сваю велаэстафету 75-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама дню вызвалення Беларусі, нашага горада і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – гаворыць актыўная ўдзельніца мерапрыемства, старшыня цэхавага камітэта цэнтральнай заводскай лабараторыі, інжынер па стандартызацыі і сертыфікацыі Алена Грэкава. – Нашай мэтай было пазнаёміцца з памятнымі месцамі Стаўбцоўшчыны. Мы наведалі некалькі вёсак, у якіх устаноўле ны абеліскі, памятныя магілы, стэлы ў знак памяці загінулым мірным жыхарам, воінам і партызанам. Хацелася б, каб наша ідэя была падтрымана прафсаюзнымі арганізацыямі і камітэтамі іншых ведамстваў. Бо слова «эстафета» і прадугледжвае працяг пачатага.

Ушанавалі памяць землякоў  удзельнікі эстафеты каля помнікаў у Горках, Ператоках, Новым Свержані, Яблынаўцы, Заямным, Засуллі і Аталезі. Не змаглі праехаць міма памятнага знака ў гонар аперацыі па вызваленні г. Стоўбцы і Стаўбцоўскага раёна на ўсходняй ускраіне Новага Свержаня (артылерыйская прылада – экспанат 85-міліметровай дывізіённай  пушкі Д-44) і мемарыяльнай дошкі ў гонар вызвалення г. Стоўбцы і Стаўбцоўскага раёна. Наведалі памятны знак у гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне па жывапісным участку дарогі Новы Свержань – Мір. У скарбонцы нашых аб’ектаў аказаліся мемарыяльныя дошкі ў памяць пра Героя Савецкага Саюза, камандзіра Стаўбцоўскага партызанскага злучэння У. З. Царука (г. Стоўбцы), пра камандзіра браняпоезда лейтэнанта С. Л. Клюева (г. Стоўбцы), а таксама стэла ў гонар вызвалення г. Стоўбцы і стэла «Перамога» ў Наваколасаве.

Падчас велаэстафеты былі наведаны 23 аб’екты, уключаючы месцы гібелі воінаў і мірных жыхароў, а таксама памятныя месцы і мемарыялы.

Алена БАНДАРОВІЧ, старшыня камісіі па турыстычна-экскурсійнай дзейнасці



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *