Рыхтуемся да школы

Адукацыя Важное Гандаль Увага - дзецям

З сённяшняга дня на пляцоўцы каля магазіна “Дзіцячы свет” у Стоўбцах пачаў працаваць школьны кірмаш.

  — Пакупнікі актыўна набываюць у асноўным канцылярскія тавары, дзённікі, — расказвае прадавец Ірына Уласік. — Некаторыя цікавяцца, ці можна ў нас купіць атласы. На жаль, такое мы не прапаноўваем. Шырока прадстаўлены рукзакі гандлёвай маркі “Галантэя”, на іх вялікі попыт. І гэта зразумела: яны характарызуюцца добрай якасцю і нашэннем.

У першы дзень кірмашу пакупнікі актыўна падыходзілі набыць той або іншы тавар у асноўным з 11.00 да 14.00. Калі ў гандлёвай палатцы не знаходзіцца патрэбная рэч, то яе можна паглядзець і ў магазіне “Дзіцячы свет”.

Заўтра школьны кірмаш таксама працягне працаваць з 10.00 да 18.00. Калі вы яшчэ не набылі канцылярскія тавары ці школьнае адзенне, запрашаем наведаць гэтую гандлёвую кропку ці магазін “Дзіцячы свет”.

Марына КУТАС, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *