Галіна Логвін: «Галоўная мэта педагога – вучыць, развіваць, выхоўваць дзяцей»

Адукацыя Главное

Першага верасня пачнецца новы навучальны год. Гэта свята перш за ўсё для вучняў, настаўнікаў, выхавальнікаў. Для дзяцей і іх бацькоў першае верасня асацыіруецца з урачыстай лінейкай у школьным двары, ушанаваннем першакласнікаў, гучаннем званка.

Па меркаванні Галіны Логвін, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры ДУА «Засульская сярэдняя школа», галоўная мэта педагога – вучыць, развіваць, выхоўваць дзяцей. 37 гадоў Галіна Барысаўна працуе ў гэтай навучальнай установе. У розныя часы настаўніца была кіраўніком аб’яднання па інтарэсах «Юны экскурсавод», у цяперашні час яна кіраўнік музея Каруся Каганца на базе Засульскай школы. Галіна Логвін – прыклад цудоўнага педагога, які ганарыцца сваімі вучнямі. А яны з аддачай адносяцца да сваёй настаўніцы і паказваюць высокія вынікі як на алімпіядах, так і на цэнтралізаваным тэсціраванні.

Галіна Барысаўна лічыць, што настаўнік заўсёды павінен заставацца чалавекам і несці самае добрае. Ён галоўны ідэолаг у навучальнай установе.

Марына КУТАС

Фота Ксеніі РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *