Завяршыўся сезон медазбору, і пчаляры падводзяць вынікі работы крылатых працаўніц.
На пчальніку ААТ «Вішнявецкі-агра», які налічваў 32 пчоласям’і, сёлета адпампавана 384 кілаграмы салодкай і карыснай прадукцыі. На адну пчоласям’ю прыпадае 12 кілаграмаў мёду.
– Разлічвалі на вышэйшы вынік, але год выдаўся нялёгкім для пчол па кліматычных умовах, – падкрэслівае пчаляр Іван Клімко. – Адбылося гэта па прычыне недахопу вільгаці. Пчолы шчыра працавалі, але меданосы не выдзялялі дастатковай колькасці нектару. Калі першая ношка склала 284 кілаграмы, то другая была больш як у паўтара раза ніжэйшая.
Аднак год на год не прыходзіцца, і трэба думаць пра будучы сезон. Цяпер пчаляр рыхтуе пчол да зімоўкі. Галоўнае – правільна гэта зрабіць, каб наступны год быў больш паспяховым. Івану Іванавічу вопыту ў гэтай справе не займаць. Дарэчы, сёлета ён дадаткова стварыў дзесяць новых пчоласем’яў.
Пр.
Да, погода подвела
Рейтинг комментария:
0
0