Выхаванцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ствараюць робататэхніку

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Больш за 60 гадоў працуе ў нашым горадзе дзяржаўная ўстанова адукацыі «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». Мянялася назва, педагогі, але нязменнай засталася галоўная ідэя – дапамагчы знайсці і раскрыць творчы патэнцыял выхаванцаў, даць ім магчымасць паспрабаваць сябе ў розных напрамках творчай дзейнасці.

Менавіта ў дзяцінстве найбольш паспяхова закладваецца фундамент ведаў і ўменняў, фарміруецца светапогляд, выхоўваецца творчая асоба. Хлопчыкі і дзяўчынкі, малодшага і старэйшага ўзросту, прыходзяць у Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі для таго, каб незалежна ад узроўню талентаў і здольнасцяў знайсці занятак па душы.

Педагагічны калектыў цэнтра невялікі, але складаецца з сапраўдных майстроў, улюбёных у прафесію: пяць педагогаў з 12 працуюць у цэнтры творчасці больш за два дзясяткі гадоў. Яны імкнуцца не толькі перадаць

дзецям свае веды і навыкі, але і дапамагчы знайсці шлях і месца ў жыцці, навучыць бачыць прыгажосць навакольнага свету.

За апошні год больш за 300 нашых выхаванцаў прадэманстравалі свае работы і атрымалі 11 дыпломаў абласнога ўзроўню, чатыры – рэспубліканскага.

Мы вучым дзяцей рабіць прыгожыя рэчы з бісеру і паперы, воўны і гліны, саломы і тканіны, вязаць на прутках і кручком, плесці макрамэ і вышываць. З першага верасня аб’яднанні па інтарэсах чакаюць сваіх навучэнцаў. Заняткі бясплатныя.

У цэнтры творчасці гатовы падзяліцца ведамі і з дарослымі. Шматлікія майстар-класы могуць быць праведзены па любым з названых вышэй напрамкаў.

Новым напрамкам дзейнасці нашага цэнтра з’яўляецца робататэхніка з выкарыстаннем канструктара Lego WeDo і навучанне праграмаванню міні-камп’ютараў. Педагог Дзмітрый Валента за два гады сваёй працы заваяваў любоў навучэнцаў і павагу бацькоў. Яго выхаванцы прымалі ўдзел у абласных і рэспубліканскіх конкурсах па робататэхніцы. Нядаўна да педагагічнага калектыву далучылася і жонка Дзмітрыя Іванавіча, якая вучыць дзяцей камп’ютарнай графіцы.

Прыводзьце сваіх дзяцей і прыходзьце самі – і вы ўбачыце, колькі цікавага мы можам вам прапанаваць.

Алена ЛАПКОЎСКАЯ, дырэктар ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *