Працягваецца імунізацыя супраць грыпу

Медыцына

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Вострыя рэспіраторныя інфекцыі (далей – ВРІ), у тым ліку і грып, працягваюць заставацца найбольш масавымі інфекцыйнымі захворваннямі. Гэта актуальнае медыцынскае і сацыяльна-эканамічнае пытанне.З усіх сродкаў прафілактыкі грыпу вакцынапрафілактыка з’яў ляецца навукова абгрунтаваным і высокаэфектыўным спосабам папярэджвання інфекцыі. Прышчэпка прадухіляе захворванне на грып у 80-95 % дзяцей і дарослых. Дадатковы эфект вакцынацыі супраць грыпу – зніжэнне захваральнасці на ВРІ сярод прышчэпленых на 25-30 %. Ад нак самае галоўнае – вакцынацыя забяспечвае папярэджванне цяжкіх і ўскладненых формаў грыпу.

Кампанія па імунізацыі працягнецца да снежня. За гэты час плануюць зрабіць прышчэпку супраць грыпу каля 16 тыс. жыхароў раёна.

У першую чаргу гэта рэкамендавана людзям, якія адносяцца да груп павышанай рызыкі развіцця паслягрыпозных ускладненняў і захворвання на грып. Прэпараты аховы атрымліваюць малышы ва ўзросце ад шасці месяцаў да трох гадоў, пенсіянеры старэй за 65 гадоў, дарослыя і дзеці з хранічнымі захворваннямі, паслабленым імунітэтам, а таксама цяжарныя жанчыны, медыкі, супрацоўнікі дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць бяспеку жыццядзейнасці насельніцтва. Таксама прышчэпкі атрымліваюць дашкольнікі і выхавальнікі дзіцячых садоў, навучэнцы школ.

Ахоп вакцынацыяй супраць грыпу 40 % працоўных на прадпрыемстве з’яўляецца аптымальным з пазіцыі суаднясення затрат і атрыманай карысці і дазваляе эфектыўна ўплываць на ўзровень захваральнасці на ВРІ, у тым ліку на грып. Вынікі маніторынгу захваральнасці працоўных паказваюць, што вакцынацыя 40 % работнікаў і больш у калектывах дазваляе знізіць узровень захваральнасці на ВРІ і грып у эпідэміялагічны сезон сярод прышчэпленых у 1,3-4,8 раза ў параўнанні з непрышчэпленымі. Акрамя таго, дзякуючы дзеянню калектыўнага імунітэту адбываецца зніжэнне рызыкі распаўсюджвання рэспіраторных вірусаў у калектыве, у тым ліку і сярод непрышчэпленых асоб.

Сёлета кампанія вакцынацыі супраць грыпу будзе праходзіць з выкарыстаннем як вакцын для імунізацыі за сродкі бюджэту («Грыпол плюс» вытворчасці Расійскай Федэрацыі), так і вакцын, даступных за бюджэты прадпрыемстваў, арганізацый і асабістыя сродкі грамадзян («Грыпол плюс» вытворчасці Расійскай Федэрацыі і «Ваксігрып-тэтра» вытворчасці Францыі). Вакцыны добра пераносяцца дзецьмі і дарослымі. У іх склад уваходзяць штамы вірусу грыпу, актуальныя для цяперашняга эпідсезона.

Усе жадаючыя ўжо сёння могуць атрымаць прышчэпку супраць грыпу ў паліклініцы і амбулаторыях па месцы жыхарства.

Дар’я БАНКЕВІЧ, памочнік урача-эпідэміёлаг



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *