Рыхтуемся да нарыхтоўкі сельгаспрадукцыі

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

image_pdfimage_print

Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці звяртае ўвагу нарыхтоўшчыкаў усіх формаў уласнасці і здатчыкаў прадукцыі раслінаводства:

у адпаведнасці з падпунктамі 1.15 п. 1 арт. 163 Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь даходы плацельшчыкаў, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі раслінаводства, якая вырашчана імі ці іх блізкімі родзічамі (сваякамі, апекунамі і т. п.) на зямельным участку, размешчаным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і выдзеленым ім для абслугоўвання жылога дома і вядзення ўласнай падсобнай гаспадаркі, агародніцтва, вызваляюцца ад падатку.

Паводле агульнага правіла такія даходы вызваляюцца ад падаткаабкладання пры ўмове прадастаўлення даведкі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якая пацвярджае, што зямельны ўчастак выдзелены, а прадукцыя раслінаводства вырашчана фізічнай асобай і (ці) асобамі, якія знаходзяцца ў сваяцкіх адносінах (бацькі, дзеці, родныя браты і сёстры, дзядуля, бабуля, унукі, муж і жонка), апекуном, на гэтым зямельным участку, выдзеленым для абслугоўвання жылога дома і вядзення ўласнай падсобнай гаспадаркі, агародніцтва, дачнага будаўніцтва.

Такія даходы, пры рэалізацыі прадукцыі нарыхтоўчым арганізацыям спажывецкай кааперацыі, а таксама іншым арганізацыям, з 2013 года вызваляюцца ад падаткаабкладання без выдачы такім арганізацыям указанай даведкі.

Звяртаем увагу фізічных асоб, што падставай для прадастаўлення льготы з’яўляецца тое, што агародніна і садавіна (у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе шляхам салення, квашання, мачэння, сушкі), ці іншая прадукцыя раслінаводства (акрамя дэкаратыўных раслін і кветак), вырашчаная імі на ўласным прысядзібным участку, выдзеленым мясцовымі органамі ўлады для абслугоўвання жылога дома і вядзення ўласнай падсобнай гаспадаркі, агародніцтва, дачнага будаўніцтва.

Нарыхтоўчым арганізацыям патрэбна памятаць, што гаспадарчая аперацыя па закупе прадукцыі раслінаводства павінна пацвярджацца ўсімі ўдзельнікамі здзелкі. Так, калі ў закупачнай ведамасці ці прыёмнай квітанцыі ўказаны даныя аб здатчыку І. І. Іванову і гэты грамадзянін пасля абвергне факт рэалізацыі (прадукцыю не здаваў, грошай не атрымліваў і т. п.), то закупачны дакумент, у якім указаны няправільныя даныя, упаўнаважаным кантралюючым органам можа быць прызнаны не маючым юрыдычнай сілы.

У бягучым годзе для прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыі прадугледжаны меры дзяржаўнай падтрымкі (ільготныя крэдыты на закуп прадукцыі ў насельніцтва). З боку Камітэта будзе забяспечаны кантроль за ходам нарыхтоўчай кампаніі.

Выказаць сваю думку, задаць пытанні па данай тэме ўсе зацікаўленыя змогуць у ходзе гарачай лініі, якую аддзел кантролю спажывецкага рынку і сферы паслуг Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці правядзе 27.07.2014 з 09.15 да 17.45. Тэлефон для званкоў – (8-017) 284-12-41.

Аддзел кантролю спажывецкага рынку і сферы паслуг Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *