Валянцін Татарыцкі і Аляксандр Кручанаў наведалі ўрачыстую лінейку ў аг. Засулле

Адукацыя Главное

Ва ўстанове адукацыі Засульская сярэдняя школа прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. З прывітальным словам да прысутных звярнулася дырэктар школы Валянціна Кухарчык, якая павіншавала ўсіх з нагоды гэтага цудоўнага, радаснага свята і ўручыла пахвальныя граматы выдатнікам вучобы, дыпломы і медалі — удзельнікам міжнародных і абласных конкурсаў. На ўрачытую лінейку прыехаў з падарункамі старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, былы выпуснік школы Валянцін Татарыцкі, а таксама намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Кручанаў. Яны пажадалі школьнікам добра вучыцца, любіць сваіх бацькоў, настаўнікаў і нашу прыгожую, сінявокую краіну. Ад імя раённага выканаўчага камітэта выступіў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *