Цудоўная пара

Грамадства

Мілана Дзям’янка спасцігае новае з дапамогай кніг

Дзяцінства – гэта такі чароўны свет, у якім можна пагуляць у лялькі, машынкі,  з мячом. І хоць гэтая пара пралятае хутка, яна ўсё ж такі вельмі цікавая і  вясёлая. Гэта незабыўны час мараў і радасці.

Дзяцінства можа праходзіць па-рознаму, але я пакуль не чула, каб хтосьці з маіх знаёмых сцвярджаў, што яно прайшло дрэнна. Бо ўсё роўна ў кожнага чалавека ў гэтую цудоўную пару былі нейкія яркія і запамінальныя моманты.

Многія дарослыя хочуць вярнуцца ў мінулае, пабыць дзецьмі хоць на некалькі імгненняў, адчуць сябе маленькімі. А некаторыя ўсё жыццё ў душы яшчэ дзеці. Аднак сапраўднае бесклапотнае дзяцінства, на жаль, не вярнуць ніколі.

Давайце не будзем забываць гэтую пару і пастараемся зберагчы яе ў сваім сэрцы.

Марына КУТАС

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *