Адпачынак з карысцю

Адукацыя

Фота мае ілюстрацыйны характар

Вучні Залужскага дзіцячага сада – сярэдняй школы не па чутках ведаюць, як правесці летнія канікулы не толькі цікава, але i з карысцю.

Ва ўстанове адукацыі чарговы раз адкрыў свае дзверы аздараўленчы лагер працы i адпачынку «Зернейка-2020» для 10 юнакоў i дзяўчат 8–11 класаў.

Адзін з напрамкаў работы гэтага лагера – дапамога базавай гаспадарцы ААТ «Агранёманскі» на збожжатаку в. Залужжа. Да абеду вучні займаліся пасільнай працай. Так, на працягу 18 дзён выхаванцы падшуфлёўвалі i пералапачвалі збожжа, падмяталі тэрыторыю i складскія памяшканні. Безумоўна, вучні мелі ў гэтым матэрыяльны стымул.

Перад лагерам стаяла задача не толькі працоўнага выхавання, але i фізічнага аздараўлення, інтэлектуальнага развіцця, выхавання грамадзяніна i патрыёта сваёй Радзімы. Мерапрыемствы, якія праводзіліся ў лагеры пасля абеду, былі прысвечаны пэўнай тэме, таму дзецям сумаваць не прыходзілася. Віктарыны, гульні, конкурсы, флэшмобы, спаборніцтвы i іншыя формы ра боты далі магчымасць дзецям праявіць свае здольнасці i даведацца шмат цікавага i карыснага. Патрэбна адзначыць, што стваралі добразычлівую атмасферу, раскрывалі індывідуальнасць юнакоў і дзяўчат, уносілі нешта новае i незвычайнае вопытныя выхавальнікі, якія не першы год працуюць у лагеры працы i адпачынку. Гэта А. М. Бухавецкая, Н. У. Валента, С. В. Фалюк.

Праводзіць дні ў такім насычаным рытме дзецям давала сілы разнастайнае трохразовае харчаванне, якое для ix гатавалі павары Г. А. Каробка i В. Я. Сагайдакевіч.

Выхаванцы лагера праявілі працавітасць, актыўнасць, адказнасць.

Шчырыя словы падзякі адрасуем дырэкцыі i спецыялістам ААТ «Агранёманскі» Д. С. Захарчуку, І. І. Скварчэўскаму, М. І. Касматовіч, А. М. Туруку за плённую сумесную працу, ажыццяўленне бацькоўскай даплаты, дадзеную вучням магчымасць прыняць удзел ва ўборцы ўраджаю 2020 года.

Хочацца пажадаць школьнікам поспехаў у новым навучальным годзе.

Аксана Ясяновіч, начальнік лагера



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *