Зорны ігрок у «Кронане»

Спорт

У каманду «Кронан» перайшоў з «Астраўца»паўабаронца Алег Страхановіч. Ён добра вядомы знаўцам футбола. У 2006 годзе быў абраны лепшым іграком чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе. Выступаў за зборную Рэспублікі Беларусь (15 матчаў). З’яўляецца чэмпіёнам Беларусі 2002 года  (БАТЭ), двухкратным сярэбраным прызёрам Рэспублікі Беларусь 2003 і 2004 гадоў (БАТЭ), двухкратным бронзавым прызёрам Рэспублікі Беларусь 2005 года (БАТЭ, 2008 года – МТЗ), уладальнікам Кубка Беларусі 2008 года (МТЗ), чэмпіёнам Літвы 2007 года (Каўнас), сярэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана 2005 года (Табол). Пажадаем Алегу поспехаў у гульнях у саставе нашай каманды.

Леанід НАРАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *