Крылаты драпежнік

Важное Год малой родины

Пры першым позірку на здымак з’яўляецца ўражанне, што бачыш партрэт нейкага байцоўскага сабакі, ці злоснага і небяспечнага монстра, ці іншапланецяніна.

Адганяйце такую думку. Гэта партрэт звычайнага шэршня, небяспекі ад якога не менш. Здымак мне ўдалося зрабіць у лесе адразу  пасля кароткага, але з буйнымі, як град, кроплямі дажджу. Яны і зрабілі насякомае на кароткі  час вялым, нерухомым.  Праз нейкі дзясятак хвілін, якіх хапіла, каб з аглядкай і насцярожанасцю зрабіць здымак, шэршань абсох, ачуняў і, жвава стартаваўшы, знік у лясных засенях.

 

Прызнаюся, што, каб не дождж-памочнік, я ніколі не рызыкнуў бы сунуцца з фотаапаратам, хоць і з дыстанцыйнай оптыкай, да гэтага даволі небяс печнага крылатага драпежніка, укус якога можа нават пазбавіць чалавека жыцця. А такія гісторыі то тут, то там бываюць, асабліва калі нападзе растрывожаны, раз’юшаны рой, што зрабіў сабе прытулак дзе-небудзь у дупле ці пад страхой будынка. Калі ж шэршань укусіў, паспяшайцеся найкарацейшым шляхам у медпункт.

Васіль ЗЯНЬКО, фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *