Дзяржаўная падтрымка шматдзетных сем’яў

Важное Грамадства

Звыш 20 тысяч шматдзетных сем’яў вобласці атрымалі дапамогу для падрыхтоўкі дзяцей да школы.

Фота мае ілюстрацыйны характар

Як паведамілі ў Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама, у рамках выканання пункта 16 мерапрыемстваў падпраграмы «Сям’я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016 – 2020 гады» кожнай сям’і, дзе выхоўваюцца трое і больш дзяцей, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, была выплачана аднаразовая матэрыяльная дапамога для падрыхтоўкі дзяцей да школы ў памеры да 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму. Акрамя гэтага, дапамога малазабяспечаным і шматдзетным сем’ям выплачвалася і з іншых крыніц: па месцы працы бацькоў, праз аказанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі і гуманітарнай дапамогі, у рамках правядзення дабрачынных акцый, прыцягнення спонсарскіх сродкаў. Усяго розныя віды дапамогі атрымалі 21 346 шматдзетных і 4407 малазабяспечаных сем’яў.

Паводле інфармацыі Мінаблвыканкама

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *