Дошка гонару

Нумары Ураджай-2014

image_pdfimage_print

У раённым спаборніцтве з пачатку ўборкі збожжавых на 24 ліпеня лепшых паказчыкаў дасягнулі:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Валерыя і Андрэя Жукоў, якія на камбайне «Лексіон-540 С» убралі 202,6 гектара і намалацілі 754,7 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Вішнявецкі-агра» ў складзе Уладзіміра і Аляксандра Ярашэвічаў, якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 324 гектары і намалацілі 647 тон збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Вялікі Двор» у складзе Сяргея і Аляксандра Сенькаў, якія на камбайне «Лексіон-560» убралі 139 гектараў і намалацілі 587 тон збожжа;

– вадзіцель ААТ «Дзераўное» Станіслаў Полацкі, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 723 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Жацерава» Уладзімір Аўласін, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 709 тон збожжа;

– вадзіцель ААТ «Агранёманскі» Анатоль Турко, які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 493 тоны збожжа;

сярод маладых удзельнікаў жніва:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Аляксандра ГЯрлоўскага і Аляксандра Новіка, якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 126,2 гектара і намалацілі 518,5 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Сяргея Амельчыца і Віктара Тарасевіча, якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 146,6 гектара і намалацілі 505,2 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Віталія Ганчарэнкі і Сяргея Каспаровіча, якія на камбайне «Мега-350» убралі 120 гектараў і намалацілі 498 тон збожжа.

 

НА ЗБОЖЖАВЫХ ПАЛЕТКАХ

На 24 ліпеня збожжавыя культуры ў гаспадарках раёна ўбраны з плошчы 4260 гектараў, што складае 17,1 працэнта. Намалочана 15337,7 тоны збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 36 цэнтнераў з гектара. Лідзіруюць па тэмпах жніва хлебаробы ААТ «Агранёманскі». На другім месцы працаўнікі ААТ «Жацерава», на  трэцім – ААТ «Каганец». Самая высокая ўраджайнасць збожжавых у ААТ «Вялікі Двор» – 59 цэнтнераў з гектара. У ААТ «Вішнявецкі-агра» і «Радзіма Якуба Коласа» камбайнеры намалочваюць 44 і 43 цэнтнеры з гектара.

Самыя ўмалотныя азімыя трыцікале і пшаніца ў велікадворскіх хлебаробаў. Палеткі даюць 63,1 і 56,2 цэнтнера збожжа на круг.  Агранёманцы  атрымліваюць 43,4 цэнтнера зернебабовых з гектара.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *