Захаваць культуру бяспекі жыццядзейнасці

Акцыі Главное Пожарная безопасность

image_pdfimage_print

Сёння на стадыёне “Юнацтва” прайшоў раённы этап рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі”.

Як расказаў першы намеснік начальніка Стаўбцоўскага РАНС Аляксандр Полацкі, данае мерапрыемтва праводзілася з мэтай папулярызацыі прафесій “выратавальнік” і службаў жыццязабеспячэння.

Дзецям былі прапанаваны віктарыны па пажарнай бяспецы, паказаны сродкі як аховы, так і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, працавала фотазона. Кожны жадаючы мог апынуцца ў машыне пажарнай і газавай службы, пазнаёміцца з абсталяваннем унутры кожнай з іх, уключыць гук сірэны. У рамках заахвочванняў і падарункаў удзельнікі акцыі атрымалі разнастайныя размалёўкі, расклад заняткаў з паказам нумароў экстранных службаў, пазнавальную літаратуру.

Мерапрыемства выдалася вясёлым і жыццярадасным.

 

Марына КУТАС, фота аўтара

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *