Стаўбчане прынялі ўдзел у абласной эстафеце “За Беларусь! За мір! За Прэзідэнта!”

Главное Грамадства

Пятага і шостага верасня на Міншчыне прайшла эстафета “За Беларусь! За мір! За Прэзідэнта!”.

На мемарыяле «Курган Славы» адбылося ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства з удзелам кіраўніцтва вобласці, прадстаўнікоў грамадскасці, моладзі.

Ад Кургана Славы стартавалі першыя 20 машын з прадстаўнікамі Смалявіцкага раёна. Яны адправіліся ў горад Жодзіна, дзе перадалі эстафету і беларускі сцяг мясцовым аўтамабілістам. У першы дзень удзел у эстафеце прынялі 11 раёнаў. У нядзелю аўтапрабег прадоўжыўся. Стаўбцоўшчына прыняла эстафету ад Нясвіжскага раёна. У вёсцы Новы Свержань каля памятнага знака – гарматы, адкуль пачалося вызваленне горада Стоўбцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, несвіжан сустрэлі прадстаўнікі грамадскасці Стаўбцоўскага раёна. Намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая адзначыла: «Вельмі сімвалічна, што менавіта на гэтым месцы мы сустракаем сваіх суседзяў-несвіжан. Мы рады прыняць эстафету і прадоўжыць аўтапрабег «За Беларусь! За мір! За Прэзідэнта!». Затым удзельнікі акцыі праехалі па горадзе Стоўбцы і накіраваліся на Уздзеншчыну, дзе эстафета і сцяг былі перададзены нашым суседзям.

Фінішыравала акцыя ў Хатыні.

У эстафеце «За мір! За Беларусь! За Прэзідэнта!» прынялі ўдзел усе раёны Міншчыны, больш за 600 аўтамабіляў. Аўтамабілісты праехалі каля 1200 кіламетраў.

 

 

Нэлі АСТРЭЙКА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *