Шчырая ўдзячнасць за сумленную і плённую працу

Важное Сельская гаспадарка

Сёння ў аграгарадку Налібакі праходзіць раённае свята хлебаробаў “Дажынкі-2020”. На мерапрыемства прыехалі перадавікі сельскагаспадарчай галіны. Добрасумленныя і шчырыя вясковыя людзі, працавітымі рукамі якіх забяспечваецца харчовая бяспека краіны і ствараецца дабрабыт насельніцтва.

-Сёлета нашы аграрыі намалацілі 78916 тон збожжавых і зернебабовых культур, што на 11 тон больш за паказчык мінулага года, — сказаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзяніс Дзішук. – Гэта лепшы вынік за апошнія тры гады. Па ўраджайнасці, якая склала 36,6 цэнтнера збожжа з гектара займаем дзявятае месца ў вобласці. Прыбавілі ў адносінах да леташняга выніка 5,5 цэнтнера на круг. Зразумела, нам нялёгка спаборнічаць з прызнанымі раёнамі-флагманамі вобласці, але калі паступова, кожны год прырастаць па паказчыках, то можна і трэба пастарацца заняць вышэйшую прыступку. Для гэтага трэба адточваць тэхналогію вырошчвання раслін. У тых гаспадарках, дзе кіраўнікі зразумелі, што для таго, каб атрымаць належную аддачу поля, трэба найперш даць усё неабходнае зямельцы, яна не заставіла сябе чакаць. Гэта паказваюць і вопытныя палеткі, якія ёсць у кожным таварыстве.

Відавочны плён старання хлебаробаў ААТ “Жацерава”, якія намацілі з кожнага гектара 55,9 цэнтнера збожжа і занялі першае месца. З добрымі паказчыкамі завяршылі жніво дбайныя працаўнікі ААТ “Вялікі Двор”, ААТ “Радзіма Якуба Коласа” і ААТ “Агранёманскі”.Заслугоўваюць пахвалы работнікі ААТ “Рубяжэвічы”, дзе прыбаўка збожжа на адным гектары склала 10 цэнтнераў.

Работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў спрацавалі на высокім узроўні. Сярод васьмідзесяцічатырох экіпажаў камбайнераў звыш тысячы тон збожжа намалацілі пяцьдзесят працаўнікоў. Тры экіпажы сталі двухтысячнікамі. Сорак два вадзіцеля з сямідзесяці пяці перавезлі ад камбайнаў па звыш тысячы тон прадукцыі палеткаў, а шэсць – па дзве тысячы. І штогод перадавікоў становіцца больш. Людзі прыкладаюць старанні для таго, каб вырасціць высокі ўраджай, своечасова і якасна яго ўбраць, і атрымаць за сваю працу дастойную заработную плату.

Варта адзначыць, што наш раён пастаянна ў лідарах па тэмпах правядзення жніва. У гэтым годзе хлебаробы завяршылі ўборачную кампанію трэцімі ў вобласці (летась другімі). І гэта нягледзячы на тое, што камбайнавы парк зменшыўся. Паміж кіраўнікамі гаспадарак існуе ўзаемападтрымка, каму неабходна дапамога ва ўборцы ўраджаю, яна аказваецца калегамі з другіх сельгаспрадпрыемстваў. Два тыдні нашы камбайнеры і вадзіцелі працавалі на хлебных палетках Валожыншчыны і заслужылі падзяку ад кіраўніцтва суседняга раёна.

Сёлета ў гаспадарках намалочана з кожнага гектара 25 цэнтнераў масланасення рапсу, што дазволіла нам увайсці па вытворчасці гэтай прыбытковай тэхнічнай культуры ў топ-10 лепшых раёнаў вобласці. А працаўнікі ААТ “Радзіма Якуба Коласа” нават пераўзышлі паказчыкі сельгаспрадпрыемстваў Нясвіжскага і Дзяржынскага раёнаў — яны намалацілі 43,7 цэнтнера масланасення на круг. Высокі вынік, больш за 40 цэнтнераў атрымалі работнікі ААТ “Жацерава”.

Азімага рапсу сёлета пасеялі больш, бо выгада ад яго рэалізацыі відавочная.

Агульная плошча пад вырошчванне збожжавых і зернебабовых культур застаецца ў гаспадарках штогод практычна нязменнай. Але азімыя ў структуры палеткаў усё ж пераважаюць, бо праверана на практыцы, што яны звычайна больш умалотныя. І хоць сёлета яравыя аддзячылі не горшай ураджайнасцю, чаму паспрыяла надвор’е, азімы клін у гэтым годзе павялічыцца ячшэ на тысячу гектараў.

Уборачная кампанія заўсёды была і застаецца сур’ёзным экзаменам для усіх – кіраўнікоў, спецыялістаў, радавых працаўнікоў і яны паспяхова справіліся з пастаўленай задачай. Выкананы дзяржаўны заказ па пастаўках збожжа. Сёння перадавікі сельгасвытворчасці атрымалі за сваю плённую працу заслужаныя ўзнагароды. Пераважная большасць механізатараў і вадзіцеляў прымаюць удзел у такіх святочных мерапрыемствах не першы раз, што з’яўляецца сведчаннем іх прафесійнага майстэрстваі добрасумленнай працы.

Выказваю удзячнасць Мінаблвыканкаму, камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, абкаму і райкаму прафсаюза работнікаў АПК, работнікам прамысловых прадпрыемстваў, абслуговых арганізацый, гандлю, устаноў здароўя, адукацыі і культуры за падтрымку і актыўны ўдзел у правядзенні ўборачнай кампаніі. А таксама супрацоўнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і раённаму аддзелу ўнутраных спраў, якія гарантавалі бяспеку падчас жніва.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, здзяйснення намечаных планаў, і ў далейшым плённай працы на карысць нашай роднай Стаўбцоўшчыны.

Перадавікі

Падведзены вынікі раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, галоўных спецыялістаў і работнікаў масавых прафесій.

На выкананні веснавых палявых работ пераможцамі прызнаны калектывы ААТ «Радзіма Якуба Коласа» (дырэктар – Юрый Тарасевіч), ААТ «Налібакі Агра» (дырэктар – Віталій Кушнер), ААТ «Агранёманскі» (дырэктар – Дзяніс Захарчук).

Пераможцы і прызёры сярод механізатараў:

на ўнясенні мінеральных угнаенняў

Анатолій Сцефаноўскі (ААТ «Вялікі Двор»), Аляксандр Ветраў (ААТ «Агранёманскі»), Марат Берташ (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»);

на падрыхтоўцы глебы

Віктар Семянько (ААТ «Агранёманскі»), Сяргей Халапук (ААТ «Рубяжэвічы»), Ігар Панасюк (ААТ «Налібакі Агра»);

на сяўбе яравых збожжавых

Дзмітрый Сагайдакевіч (ААТ «Агранёманскі»), Сяргей Сенька (ААТ «Вялікі Двор»), Сяргей Бандаровіч (ААТ «Жацерава»);

на пасадцы бульбы

Пётр Босы (ТАА «Аграцэнтр Сула»), Васілій Паплаўскі (ААТ «Рубяжэвічы»);

на сяўбе льну

Валерый Калей (ААТ «Шашкі»);

на сяўбе цукровых буракоў

Сяргей Анціпін (ААТ «Рубяжэвічы»), Сяргей Палуян (ААТ «Агранёманскі»);

на сяўбе кукурузы

Антон Маскалевіч (ААТ «Налібакі Агра»), Аляксандр Фалюк (ААТ «Агранёманскі»), Міхаіл Талстой (ААТ «Шашкі»);

на хімпраполцы сельгаскультур

Аляксандр Есьман (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»), Аляксей Пальчык (ААТ «Агранёманскі»), Уладзімір Карчагін (ААТ «Рубяжэвічы»).

На ўборцы збожжавых, зернебабовых культур і рапсу пераможцамі прызнаны калектывы ААТ «Жацерава» (дырэктар – Аляксандр Дударэвіч), ААТ «Вялікі Двор» (дырэктар – Вольга Луцык), ААТ «Рубяжэвічы» (дырэктар – Дзмітрый Сахарэвіч).

Сярод старшых камбайнераў і экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў вызначыліся:

Генадзій Янскі (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»), Аляксандр Ганчарэнка (ААТ «Жацерава»), Анатолій і Вадзім Казлоўскія (ААТ «Агранёманскі»);

Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ад камбайнаў пераможцамі і прызёрамі прызнаны:

Анатолій Турко (ААТ «Агранёманскі»), Анатолій Бельскі (ААТ «Шашкі»), Святаслаў Круглік (ААТ «Рубяжэвічы»).

Лепшыя сярод аператараў на дапрацоўцы збожжа:

– звяно ААТ «Вішнявецкі-агра» ў складзе Аляксандра Станкевіча, Уладзіміра Бяльковіча, Сяргея НектавенкІ, Аляксандра ВойценкІ; звяно ААТ «Радзіма Якуба Коласа» ў складзе Мікалая Хромчыка, Уладзіміра Каральца; звяно ААТ «Жацерава» ў складзе Яраслава Галіцкага, Віталія Амельчыца, Уладзіміра Аўласіна, Максіма Яшчыка.

Сярод маладых удзельнікаў спаборніцтва вызначыліся:

– старшыя камбайнеры Артур Рокаш і Максім Леўкавец (ААТ «Жацерава»), экіпаж ААТ «Вялікі Двор» у складзе Аляксандра Мядзведзя і Валянціна Саўчыца;

– вадзіцелі на адвозцы збожжа ад камбайнаў Віктар Жыжка (ААТ «Вялікі Двор»), Анатолій Грамыка (ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»), Алег Даўгапол (ААТ «Каганец»);

на ўнясенні мінеральных угнаенняў – механізатары Віталій Кузміч (ТАА «Аграцэнтр Сула»), Яўгеній Калей (ААТ «Шашкі»); на падрыхтоўцы глебы – Станіслаў Пячурка (ААТ «Дзераўное»), Аляксей Каранеўскі (ААТ «Агранёманскі»); на пасадцы бульбы – Аляксей Салавей (ТАА «Аграцэнтр Сула»); на хімпраполцы сельгаскультур – Валерый Яўсейчык (ААТ «Дзераўное»).

Пераможцамі сярод галоўных спецыялістаў прызнаны:

– галоўныя аграномы Іна Леўкавец (ААТ «Жацерава»), Аляксей Чандакоў (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»), Георгій Яўсейчык (ААТ «Налібакі Агра»); галоўныя інжынеры Дзяніс Скачко (ААТ «Жацерава»), Леанід Шышко (ААТ «Рубяжэвічы»), Аляксандр Крывель (ААТ «Агранёманскі»).

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *