«Дапаможам знайсці паразуменне». У Стоўбцах прыём грамадзян правёў Уладзімір Лук’янаў

Афіцыйна Важное

Адбыўся прыём грамадзян членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Лук’янавым.

На прыём звярнулася жыхарка вул. Коласаўскай, 6, г. Стоўбцы Галіна Уласік.

Галіна Уласік падчас прыёму

Галіна Іосіфаўна з болем у сэрцы расказала, што са сваім суседам Л. не можа знайсці паразумення наконт абкошвання яго прысядзібнага ўчастка. На мяжы ўчасткаў растуць сумнік, лазняк, буяе пустазелле – насенне разлятаецца і на суседнія ўчасткі. «Ваюе» Галіна Іосіфаўна з суседскім пустазеллем з 2017 года. Але «воз и ныне там».

Пытанне ўзята на кантроль і адрасавана ДУ «Стаўбцоўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».

Галіна Уласік закранула і яшчэ адну праблему: на вуліцы расце дуб-старажыл. Галіне Іосіфаўне параілі звярнуцца з заявай у ЖКГ для абследавання дрэва і прыняцця рашэння адносна яго спілоўвання.

Санітарнай службе, ЖКГ, участковаму інспектару міліцыі даручана выехаць на месца, разабрацца ў сітуацыі і прыняць меры, каб абараніць законапаслухмяных грамадзян.

Заяўнік атрымае адказ у вызначаныя заканадаўствам тэрміны.

Нэлі Астрэйка, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *