Не згубіцца ў лесе. Правілы паводзін

Ахова правапарадку Главное

Фота мае ілюстрацыйны характар

У асенні перыяд на тэрыторыі краіны адкрываецца сезон так званага ціхага палявання.

Грамадзяне, часта – сем’ямі, выязджаюць у лес па грыбы. Нярэдкія выпадкі, калі няведанне мясцовасці і хваравіты стан прыводзяць да знікнення людзей.

Для пошуку людзей, якія згубіліся ў лесе, далучаецца вялікая колькасць супрацоўнікаў міліцыі, МНС, ваеннаслужачых і іншых службаў.

Міліцыя заклікае: не хадзіце ў лес адны. Напярэдадні трэба зарадзіць мабільныя тэлефоны, паведаміць сваім блізкім пра мясцовасць, куды вы збіраецеся пайсці. Вазьміце з сабой неабходныя лекі, уключаючы бінт з ёдам, набор запалак у воданепранікальнай упакоўцы, дажджавік, невялікі запас грошай.

Калі ж вы ўсё-такі заблудзілі, то не трэба панікаваць. Неабходна ўспомніць шлях, па якім вы ішлі, паспрабаваць знайсці нейкія знаёмыя арыенціры і да т. п. Пры наяўнасці мабільных сродкаў сувязі паведаміце ў міліцыю пра тое, што здарылася.

Калі чалавек, які пайшоў у лес, не вярнуўся ў назначаны час, сваякам неабходна звярнуцца ў міліцыю. Пры неабходнасці супрацоўнікі міліцыі выклічуць выратавальнікаў з вобласці, арганізуюць пошук з прыцягненнем сабак, тэхнікі.

Аддзел крымінальнага вышуку Стаўбцоўскага РАУС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *