Галоўнае – не панікаваць

Адукацыя Важное

Працягвае сваё шэсце па тэрыторыі Стаўбцоўшчыны акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», а з першага верасня распачаўся і
другі этап акцыі – «Адзіны дзень бяспекі». Менавіта ў рамках даных акцый  прадугледжана  практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі ў самых розных месцах (школа, сад, кінатэатр, гандлёвы цэнтр і да т. п.).

Таму і нядзіўна, што ва ўстановах адукацыі падчас правядзення ўрокаў чуюцца «трывожныя сігналы». Хтосьці здзіўляецца гэтым гукам, хтосьці ў першы момант не звяртае ўвагі  на «нясвоечасовыя званкі», а хтосьці – і такіх вучняў была большасць – разумее: у школе надзвычайная сітуацыя, таму неабходна хутка пакінуць памяшканне – эвакуіравацца. Акрамя вучняў і настаўнікаў удзел у правядзенні  эвакуацыі прымаюць і работнікі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Выратавальнікі імкнуцца наведаць кожную ўстанову адукацыі і даць  прафесійную ацэнку праведзеным мерапрыемствам. Не можа не  радаваць той факт, што з пастаўленымі задачамі вучні і педагогі спраўляюцца на выдатна. А гэта значыць, што дзеці знаходзяцца ў бяспецы. Пасля правядзення эвакуацыі  госці ў  форме сустракаюцца з першакласнікамі для правядзення «Урокаў бяспекі», падчас якіх яшчэ раз нагадваюць аб неабходнасці выканання правілаў бяспечных паводзін.

Акцыя крочыць наперад і заклікае рабіць бяспечным не толькі  «адзін дзень з выратавальнікамі», але і ўсё сваё жыццё!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *