Школы павышаюць свой узровень

Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

Да новага навучальнага года  вядуцца планавыя рамонтныя работы, закліканыя павысіць і ўзровень пажарнай бяспекі ўстаноў адукацыі раёна.

Як высветлена работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі ў ходзе праверкі, у Мікалаеўшчынскай школе ў рамках правядзення летняга рамонту будзе зманціравана аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Будынак школы адносіцца да VIII ступені вогнетрываласці, таму яе кіраўніцтвам праводзяцца кампенсуючыя мерапрыемствы. Гэта вогнеахоўная апрацоўка драўляных канструкцый даху, выслабаненне шляхоў эвакуацыі ад гаручых матэрыялаў. Эвакуацыйных выхадаў у школе   дастаткова, хоць не ўсе яны пакуль адпавядаюць патрабаванням супрацьпажарнага нарміравання і стандартызацыі. Ёсць у наяўнасці вогнетушыцелі, аднак яны з часам патрабуюць перазарадкі. Школай праведзены электрафізічныя выпрабаванні і, згодна з пратаколамі замераў супраціўлення ізаляцыі, не ўсе ўчасткі электраправодкі аказаліся ў норме.  Гэтыя і іншыя недахопы   характэрны таксама для Коласаўскай і  Аталезскай  школ. Сур’ёзныя парушэнні выяўлены ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Нёман», на тым аб’екце, дзе дзеці знаходзяцца кругласутачна.

У раёне большасць ФАПаў не абсталяваны аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі з вывадам сігналу аб спрацоўванні на фасад будынка, маланкааховай. Медыцынскія аб’екты неабходна ўкамплектоўваць спраўнымі пярвічнымі сродкамі пажаратушэння ў поўным аб’ёме і, немалаважна, вучыць персанал імі карыстацца. Што датычыць Стаўбцоўскага лясгаса, то варта звярнуць увагу на стан дымаходаў і печаў у будынках лясніцтваў. У вытворчым памяшканні вытворча-майстарскага ўчастка «Акінчыцы», які, да слова, з’яўляецца выбуховапажаранебяспечным аб’ектам, адсутнічаюць аўтаматычная пажарная сігналізацыя, пашпарт пажарнай бяспекі, дымавыдаленне з вытворчых памяшканняў. У аграбудфірме «ПМК-74 – Налібакі» сярод розных недахопаў вылучаюцца металічныя катлы кустарнага вырабу. Сур’ёзны фактар рызыкі – адсутнасць пэўных месцаў для курэння на тэрыторыі збожжаскладоў і майстэрань, злучэнне жыл электраправодкі з дапамогай скрутак на пілараме, у дыспетчарскай і на збожжаскладах.

У  ветаптэцы г. Стоўбцы УП «Мінскае зааветзабеспячэнне»  асноўныя супрацьпажарныя патрабаванні  вытрымліваюцца, аднак нарматыўным умовам пасля апошніх змяненняў не адпавядае ўстройства пячнога ацяплення.  

У сувязі са зменамі ў заканадаўстве нагадваем яшчэ раз, што з 1-га ліпеня бягучага года ў нашай рэспубліцы ўступілі ў сілу адзіныя Правілы пажарнай бяспекі. Каб ведаць іх і не парушаць, варта зайсці на сайт –112.by.

Таццяна ТАРАСЕВІЧ,інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *