Сок для расійскіх спажыўцоў

Важное Эканомiка

Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» адгружае сваю прадукцыю не толькі на айчынны, але і замежны рынак.

Сокі і нектары стаўбцоўскіх перапрацоўшчыкаў маюць шэраг істотных пераваг – яны выпускаюцца са свежай садавіны, утрымліваюць карысную мякаць і адрозніваюцца натуральным водарам і смакам. Невыпадкова, што завод займеў  сертыфікат на выпуск вітаміннай прадукцыі для дзіцячага харчавання.

Экспартную прадукцыю дэманструе начальнік вытворчасці Алена Жаўняркевіч

Гэтай парой працягваецца сезон нарыхтоўкі самай масавай садавіны і гародніны – яблыкаў, морквы, цыбулі, капусты, што дазволіць перапрацоўшчыкам разнастаіць асартымент прадукцыі і задаволіць заяўкі самых вытанчаных спажыўцоў. Закуп сыравіны ажыццяўляецца ў партнёраў, паступае яна і з ведамаснага сада.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *