На «гравійцы» аўтамабіль перакуліўся

Ахова правапарадку Важное

У мінулую суботу на меліярацыйнай дарозе паблізу Кляцішча здарылася трагедыя – ад атрыманых траўмаў загінулі на месцы ДТЗ 37-гадовы вадзіцель і яго малалетні сын 2014 года нараджэння.

Мужчына прыехаў у вёску з Мінска разам з сынамі да сваякоў, каб дапамагчы капаць бульбу. Дзесьці пасля 17 гадзін ён з меншым сынам паехаў да вадаёма, але на гравійнай дарозе аўтамабіль Рэно Логан перакуліўся.

У аддзеле ДАІ райаддзела міліцыі паведамілі наступнае: «Па даным факце ўзбуджана крымінальная справа паводле часткі 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

Раённы аддзел Следчага камітэта просіць тых, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй па даным факце, патэлефанаваць па нумары 8-029-63-65-618.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *