15 верасня — Дзень бібліятэк

Главное Соцыум

Галіна Шакаль, бібліятэкар Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы

У масавай культуры бібліятэка замацавалася як вобраз установы, дзе «цішыня павінна быць». Зараз гэта сапраўды месца адпачынку, месца, дзе школьнікі і студэнты маюць магчымасць падрыхтавацца да заняткаў, а сталыя жыхары – бавіць вольны час у кампаніі сяброў і знаёмых. Тут ладзяцца прэзентацыі і праходзяць выстаўкі, сустрэчы знаўцаў кнігі і інш.

15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк. Гэта не толькі прафесійнае свята работнікаў бібліятэчнай сферы, але і важны дзень для ўсіх аматараў чытання.

Акрамя гарадскіх бібліятэк (ДУК «Стаўбцоўская цэнтральная раённая бібліятэка», «Стаўбцоўская дзіцячая бібліятэка імя Я. Коласа»), функцыянуюць бібліятэкі на прадпрыемствах і ва ўстановах.

Няхай наведванне бібліятэкі стане добрай традыцыяй для кожнага з нас. Вас заўсёды рады бачыць у скарбніцы мудрасці.

Фота Ксеніі РУБІН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *