У аграгарадку Дзераўная будзе пошта-маркет

Важное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Непазнавальна змянілася ад- дзяленне паштовай сувязі ў аграгарадку Налібакі. Гэта заўважае кожны, хто кіруецца сюды, каб атрымаць сучасныя паслугі.

Пафарбаваныя фасад і дах будынка, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя, а самае адметнае – гэта аснашчэнне паштовага аддзялення новай мэбляй. Цяпер значна прыемней працуецца і калектыву аддзялення. Ён невялікі, у складзе двух чалавек – начальніка Вольгі Далідовіч і паштальёна Ліліі Ігнаценя.

– Усе нашы паштовыя аддзяленні паступова відазмяняюцца, і гэта ў чарговы раз падкрэслівае іх запатрабаванасць, – зазначае начальнік Стаўбцоўскага ўчастка паштовай сувязі Дзяржынскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Марына Петух. – Пасля аграгарадка Налібакі наступным будзе аграгарадок Дзераўная, дзе ў аддзяленні плануецца стварыць пошту-маркет, якая будзе працаваць па прынцыпу самаабслугоўвання.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *