Не ўсе бацькі жывуць дзецьмі

Важное Соцыум

За перыяд рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях» ад 24 лістапада 2006 года сфарміраваўся міжведамасны механізм работы па захаванні сям’і і прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва. Створана сістэма выяўлення дзяцей, бацькі якіх неналежным чынам ставяцца да выканання сваіх абавязкаў.

Па стане на 1 верасня бягучага года прызнана сацыяльна небяспечным становішча 145 непаўналетніх з 79 сем’яў, у тым ліку ў перыяд са студзеня па верасень 2020 года – 98 непаўналетніх з 48 сем’яў. Сярод прычын гэтага становішча – незабеспячэнне бацькамі асноўных жыццёвых патрэб дзіцяці, а менавіта сістэматычная адсутнасць харчавання для дзяцей, якое адпавядае фізіялагічным патрэбнасцям дзіцячага арганізма і не наносіць шкоды яго здароўю, пражыванне дзіцяці ў жылых памяшканнях, у якіх печы, газавае абсталяванне, электрычныя сеткі не адпавядаюць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў і ствараюць непасрэдную пагрозу ўзнікнення пажару.

У многіх выпадках прызнанне становішча дзяцей сацыяльна небяспечным прадыктавана тым, што бацькамі не быў забяспечаны нагляд за іх паводзінамі і ладам жыцця, кантроль за месцазнаходжаннем, і гэта выклікала парушэнне дзецьмі адміністрацыйнага або крымінальнага заканадаўства, а таксама амаральнымі паводзінамі бацькоў.

У бягучым годзе з уліку тых, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, былі зняты на Стаўбцоўшчыне 29 непаўналетніх з 14 сем’яў: дзевяць непаўналетніх з чатырох сем’яў – па прычыне таго, што прыйшлося прызнаваць іх патрэбу ў дзяржаўнай абароне, адзін непаўналетні змешчаны ў месцы пазбаўлення волі, пяць непаўналетніх з трох сем’яў змянілі месца жыхарства, 10 непаўналетніх вярнуліся дадому ў сувязі з нармалізацыяй сямейнай абстаноўкі і інш.

Такім чынам, арганізацыя работы па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта № 18 яшчэ раз пераконвае ў важнасці забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей у нядобранадзейных сем’ях, а таксама павышэння адказнасці бацькоў, якія ўхіляюцца ад абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні сваіх непаўналетніх дзяцей.

Іна ГАПАНОВІЧ, дырэктар ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *