Жыльцы чакаюць гульнявы комплекс

Главное Соцыум

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У бліжэйшыя дні будзе ўстаноўлена дзіцячая гульнявая пляцоўка ў двары дома № 4-а па вуліцы Энгельса ў Стоўбцах.

У Стаўбцоўскім АКС зазначылі, што заказ на абсталяванне зроблены, брыгада па добраўпарадкаванні на чале з майстрам Аляксандрам Пятроўскім гатова выканаць яго ўстаноўку. Гэта будзе пясочніца з дахам, гульнявы комплекс «Камбайн», качалкі на спружынах у выглядзе аўтамабіля і матацыкла, баскетбольнае кальцо са шчытом, лавачкі.

Неабходна сказаць, што летась жыльцы дома № 4-а па вуліцы Энгельса бралі ўдзел у конкурсе двароў, сталі пераможцамі і былі ўзнагароджаны грашовым сертыфікатам. За гэтыя сродкі і набыта для іх дзіцячая гульнявая пляцоўка.

Яшчэ адна дзіцячая гульнявая пляцоўка ўстаноўлена напярэдадні раённага свята «Дажынкі-2020» ў аграгарадку Налібакі. Наступныя на чарзе – жыльцы дома № 17 па вуліцы Цэнтральнай у Стоўбцах.

Работы па добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый праводзяцца ў адпаведнасці з рашэннем райвыканкама, якім вызначаны пералік чарговасці іх выканання. Такім чынам сёлета гэтыя работы ажыццёўлены на вуліцы Цэнтральнай, 11, Энгельса, 4-а, Сацыялістычнай, 3 у Стоўбцах, а таксама на вуліцы Набярэжнай у Дзераўной ( у рамках праекта «Вёска будучага»).

Вяртаючыся да конкурса дваровых тэрыторый, варта сказаць, што падобны конкурс быў аб’яўлены Стаўбцоўскім АКС і раённым выканаўчым камітэтам і сёлета. Яго вынікі будуць падведзены ў бліжэйшы час.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *