Дошка гонару

Нумары Ураджай-2014

image_pdfimage_print

У раённым спаборніцтве з пачатку ўборкі збожжавых на 28 ліпеня лепшых паказчыкаў дасягнулі:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Валерыя і Андрэя Жукоў, якія на камбайне «Лексіон-540 С» убралі 270,1 гектара і намалацілі 1186,2 тоны збожжа;

 – экіпаж камбайнераў ААТ «Вялікі Двор» у складзе Сяргея і Аляксандра Сенькаў, якія на камбайне «Лексіон-560» убралі 225 гектараў і намалацілі 1043 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Жацерава» Уладзімір Аўласін, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1133 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Дзераўное» Станіслаў Полацкі, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1099 тон збожжа;

– вадзіцель ААТ «Агранёманскі» Анатоль Турко, які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 798 тон збожжа;

сярод маладых удзельнікаў жніва:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Сяргея Амельчыца і Віктара Тарасевіча, якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 197,5 гектара і намалацілі 765,9 тоны збожжа;

 – экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Аляксандра ГЯрлоўскага і Аляксандра Новіка, якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 189,8 гектара і намалацілі 763,7 тоны збожжа;

– вадзіцель ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Валянцін Гацура, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 747 тон збожжа.

У мінулы панядзелак трэцім экіпажам, які намалаціў тысячу тон збожжа, сталі камбайнеры Ігар Рокаш і Мікалай Амельчыц з ААТ «Жацерава». А вадзіцелямі, якія перавезлі тысячу тон збожжа,  –  Казімір Шумчык («Дзераўное»), Часлаў Сідаровіч  («Жацерава») і Сяргей Стонька  («Каганец»).



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *