У сажалках Хатавы пачаўся адлоў таварнай рыбы

Важное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Гэтымі днямі ў сажалках Хатавы пачаўся збор ураджаю — адлоўлены першыя 15 тон таварнай рыбы, пераважна карпа і белага амуру.

— Пачалі з двух сажалак з 16-ці, а ўвогуле верасень, кастрычнік — актыўны перыяд для адлову і продажу рыбы, — зазначае начальнік участка па вытворчасці рыбы і базы адпачынку «Хатава» племптушкарэпрадуктара «Бройлер» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Юрый Мінько.

Хатаўскія рыбаводы рэалізуюць жывы тавар у Стоўбцах, Дзераўной, Дзяржынску, Мінску, які карыстаецца попытам.

Планы на бягучы год — сабраць каля 70 тон рыбы, у тым ліку 60 тон — таварнай. Добрай ураджайнасці садзейнічае тое, што сёлета былі пачышчаны з прыцягненнем аграбудфірмы «ПМК-74 — Налібакі» тры зімавальныя сажалкі і дзве сажалкі, на якіх ажыццяўляецца платная рыбалка. Такія паслугі ўжо аказаны ў гэтым сезоне 1,5 тысячы аматарам рыбнай лоўлі (гэта на 450 чалавек больш, чым летась)

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *