«Прамень» чытаюць і на Магілёўшчыне

Важное Соцыум

У рэдакцыю патэлефанаваў Мікалай Клімовіч, жыхар вёскі Уласавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, і расказаў пра тое, што выпічвае газету «Прамень».

Мужчына любіць чытаць газеты, і гэты занятак стаў для яго хобі. Мікалай Аляксандравіч падзяліўся:

— Кожны квартал выпісваю па адной «раёнцы» з кожнай вобласці. Перыядычна іх мяняю, каб бліжэй пазнаёміцца з усімі раёнамі Беларусі. Такім чынам, у маю паштовыую скрыню прыходзіць адразу шэсць «раёнак». Захоўваю іх. Таксама збіраю кнігі «Памяць».

Незвычайны калекцыянер расказаў, што ўсё жыццё адпрацаваўу сельскай гаспадарцы, мае за плячыма 64 гады. Асабліва любіць чытаць пра доўгажыхароў, бо марыць пражыць доўгае жыццё. Пенсія ў яго невялікая, але ад выпісвання газет ён не збіраецца адмаўляцца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *